Дрогичинский городской Дом культуры

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Галоўныя сімвалы нашай краіны — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, уяўленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці нашай Айчыны. Воляй народа герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.Яны заклікаюць нас да беззапаветнага служэння нашай Радзіме, згуртавання і адзінства нацыі. Дзяржаўныя герб і сцяг – у іх, у гэтых светлых сімвалах, у поўнай меры ўвасоблены годнасць грамадска-палітычнага строю, накіраванага на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі — дзяржавы для народа. 8 мая на плошчы Леніна адбылося святочнае мерапрыемства прысвечанае Дню Дзяржаўнага Герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага Сцяга Рэспублiкi Беларусь.

Дрогичинский городской Дом культуры: 8 (01644) 3 16 98, 3 16 97 | 225830, г. Дрогичин, ул. Ленина, 115, Республика Беларусь